Выстава "Празрыстасць"

Выстава "Празрыстасць"

Тут можна прасачыць, як звычайныя шкляныя прадметы з цягам часу ператварыліся ў сапраўдныя творы мастацтва. У экспазіцыі сабрана каля сотні вырабаў, створаных у розных кутках Еўропы ад I стагоддзя нашай эры да пачатку ХХ стагоддзя. Збаны, келіхі, вазы і кубкі не толькі адлюстроўваюць мастацкія традыцыі сваёй эпохі, але і дэманструюць майстэрства вядомых шкляных цэнтраў, такіх як Налібокі, Сілезія і Багемія.

Спасылка: artmuseum.by.