Выстава ручнікоў і посцілак

Выстава ручнікоў і посцілак

Выстава прэзентуе калекцыю ручнікоў і пакрываў (посцілак) гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Паазер’я, а таксама абрусаў, спальных прылад, прадметаў адзення, вырабленых уручную на ткацкіх станках (больш за 200 прадметаў).

Таксама тут вы ўбачыце сельскагаспадарчыяя прылады працы для апрацоўкі ільну, вырабу тканіны, а таксама элементы інтэр’ера сялянскай хаты і фотаздымкі другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзяў, якія ілюструюць сялянскую працу і побыт.

Дарэчы, падчас адкрыцця выставы выкладчыкі і навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа прадэманструюць працэс ткацтва.

Спасылка: ratusha.vitebsk.

Поделиться: