Спектакль па Гогалю "Жаніцьба"

Спектакль па Гогалю "Жаніцьба"

Спектакль на беларускай мове, ў якім раскрываецца тэма здольнасці рабіць іншы выбар, не задумваючыся пра наступствы. Таксама будзе ісці гаворка 

Спектакль на беларускай мове, ў якім раскрываецца тэма здольнасці рабіць іншы выбар, не задумваючыся пра наступствы. Таксама будзе ісці гаворка пра ўплыў асяроддзя на думку і фарміраванне асобы.

Па сюжэце, ў горадзе, да краёў запоўненым ільдом, ад дзікага холаду знікла каханне. А тым часам маладая дзяўчына марыць аб ім, яна хоча выйсці замуж, ёй тэрмінова патрэбны жаніх. Здаецца, што менавіта гэта напоўніць жыццё новым сэнсам і яркімі фарбамі.

Кожны герой спектакля знаходзіцца на сваёй уласнай планеце: фінансаў, будаўніцтва, вышэйшага саслоўя, замежных моў... Толькі ніхто з іх не задумваецца пра сапраўдныя пачуцці і каханне.

Спасылка: тэатр ім. Я. Купалы.