Дзе адсвяткаваць Свята роднай мовы?
Майстар-класы, спектаклі, канцэрты
21 лютага адзначаем Свята роднай мовы. Гэта добрая нагода не проста ўспомніць пра беларускую мову, а пражыць дзень у ёй: слухаць, гаварыць, спяваць, гуляць. Зрабілі для вас план, каб правесці гэты дзень, як трэба.
Пачаць можна з традыцый. У Мінскай вобласці працягваецца праграма «Шчодрая масленіца ў Суле» — з абрадамі, гульнямі і аповедамі пра сустрэчу вясны. Кожны пункт маршруту — гэта паглыбленне ў беларускія звычаі, а напрыканцы — бліны з гарбатай для дзяцей і фірмовы напой для дарослых. Месца: Парк гісторыі Сула. Кошт: ад 45 да 55 руб.
Тэму жывой мовы працягне музыка. 21 лютага ў 15:00 беларускамоўны гурт Kas выступіць падчас Масленіцы ў Музеі народнай архітэктуры і побыту. Сучаснае гучанне ў прасторы традыцый — спалучэнне, якое асабліва дарэчнае ў гэты дзень.
У Віцебску 21 лютага адбудзецца свята нацыянальнай творчасці «Э.Т.Н.О.» ў Канцэртная зала "Віцебск". Інтэрактыўныя зоны, рамёствы, мовы, гала-канцэрт з песнямі і танцамі — магчымасць адчуць разнастайнасць культур у адной прасторы. Кошт: ад 10 да 15 руб.
Для сямейнага фармату — лялечны спектакль «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» 21 лютага ў Брэсцкі тэатр лялек. Кранальная гісторыя-роздум пра чалавека, якога называюць дзіваком, і пра тое, што хаваецца за гэтым словам. Кошт: ад 12 да 14 руб.
Школьнікам будзе цікавая экскурсія «Родныя птушкі: ад гіля да амялушкі» ў Віцебску — аўтарская беларускамоўная праграма па экспазіцыі «Прырода Віцебскага краю». Фармат — пазнавальны і жывой, па папярэднім запісе.
А ўвечары 21 лютага ў Мінску можна выбраць больш нефармальны варыянт —«Настолкі па-беларуску» ў прасторы «Дом з марамі»: гульні, гарбата і мова ў штодзённым ужытку. Кошт: 15 руб.
Пачаць жа святкаванне можна ўжо 19 лютага ў Гомелі на Вечары беларускай культуры з батлейкай, майстар-класамі і тэатралізаваным канцэртам «Зямля пад белымі крыламі».
Выбірайце фармат — ад традыцыйных абрадаў да сучаснай сцэны — і святкуйце родную мову так, як адчуваеце.
Как еще проще искать мероприятия с помощью Афиши Смартпресс?
-
установите афишу (или добавить в закладки) — ПО ССЫЛКЕ,
-
если вы любите визуал — подпишитесь на Instagram с подборками интересных событий и фоторепортажами ЗДЕСЬ,
-
а ЗДЕСЬ можно получить чат-бот для удобного поиска мероприятий.