Інтэрактыўная лекцыя ў музеі Коласа

Інтэрактыўная лекцыя ў музеі Коласа

Лекцыя адбудзецца ў межах выстаўкі народных майстроў пісанкі Вольгі Хачковай і Ганны Клімовіч «Знакі жыцця». Яе мэта – даць уяўленне пра карагодныя традыцыі беларусаў, іх гістарычныя карані і міфалагічныя асновы. У час сустрэчы прысутныя даведаюцца, якое месца карагоды займаюць у вуснатрадыцыйнай культуры беларусаў, наколькі яны разнастайныя па формах увасаблення, як шырока на тэрыторыі нашай краіны гэта з’ява існавала ў мінулым. Запланаваны паказ відеаматэрыялаў, творчыя эксперыменты.

Спасылка: muzeykolasa.