"Купальскі варушняк" у Гродна
20 і 21 чэрвеня ў самым цэнтры Гродна, на лакацыі кавярні “Джэзва”, адсвяткавалі старажытнае беларускае свята Купалле.Чароўны вайб аўтэнтычнага свята ўдала спалучаўся з сучаснай гарадской культурай і ўрбаністычнай прасторай. Праз вогнішча не скакалі, а танчылі пад сеты мясцовых діджэяў і выступы спецыяльна запрошаных з Мінска артыстаў — Iva Sativa, Яна Клоцкага, Жылін Брод і Nevika.
За фота падзяка mikki_from_slo.