Ноч музеяў у Дукорскім Маёнтку

Ноч музеяў у Дукорскім Маёнтку

Тут будзе сапраўднае падарожжа ў мінулае — вы патрапіце адразу ў дзве эпохі і прайдзёце шлях ад рэкрута да жыхара сярэднявечнага горада. Днём у воінскім лагеры разгорнецца сапраўдны мужчынскі двіж з паказальнымі баямі, фехтаваннем і выпрабаваннямі ад Пана Жлуктоўскага. А з надыходам ночы пачнуцца расповеды пра жыццё IX-X стагоддзяў, пляценне паясоў і роспіс свісцёлак пад старадаўнюю музыку.

Спасылка: dukorski_maentak.