Літаратурнае падарожжа на Ушаччыну

Літаратурнае падарожжа на Ушаччыну

Літаратурнае падарожжа, прымеркаванае да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечанае тром беларускім творцам ушацкага паходжання — Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.

Вас чакаюць бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна – ва Ушачах, Васіля Быкава – у Бычках, Петруся Броўкі – у Пуцілкавічах. А яшчэ — накіроўваючыся на поўнач Беларусі, маючы за вакном неверагодна прыгожыя краявіды Віцебшчыны, вы атрымаеце задавальненне ад вершаў і прозы, якія будуць гучаць нон-стоп у выкананні саміх жа вандроўнікаў.

Падрабязнасці высвятляйце ў арганізатараў, патрэбны папярэдні запіс.

Спасылка: museum.brouka.

Поделиться: