Выстава "Гукавыя галюцынацыі"

Выстава "Гукавыя галюцынацыі"

Выстава мастацкага тэкстылю мінскай мастачкі Алены Обадавай. Яна адаптавала старажытную беларускую традыцыйную тэхніку падвоенага ткацтва для стварэння ўласных вобразных сістэм.

Алена паслядоўна выкарыстоўвае тэматыку архаікі і міфалогіі, паспяхова працуе як у напрамку неаархаікі, так і ў галіне стварэння актуальных і арыгінальных дызайнерскіх рашэнняў аб’ёмна-прасторавых тэкстыльных кампазіцый і арт-аб’ектаў.

У экспазіцыі прадстаўлены дэкаратыўныя палотны тыпу харугваў, тэкстыльныя кампазіцыі з архаічнымі вобразамі і салярнымі знакамі і аб’ёмна-прасторавыя арт-аб’екты, выкананыя ў арыгінальнай аўтарскай тэхніцы.

Падрабзнасці тут.

Поделиться: